Бацька палітвязня Арцёма Пракапенкі: Я шчаслівы, што тут яшчэ можна сказаць
- 22.08.2015, 20:41
Арцём Пракапенка ў тэлефоннай размове з бацькам паспеў толькі паведаміць, што прыедзе заўтра.
Пра гэта Анатоль Пракапенка, бацька палітвязня Арцёма Пракапенка распавёў «Радыё Свабода».
- Ці звязаўся з вамі сын?
- Так, звязаўся, мы з ім размаўлялі праз тэлефон.
- Калі ён будзе дома?
- Заўтра будзе дома.
- А што ён паспеў вам сказаць?
- Размова была вельмі кароткай. Ён толькі паведаміў, што прыедзе заўтра, і ў яго сеў акумулятар.
- І якія вашы першыя ўражанні ад паведамлення аб вызваленні сына?
- Я шчаслівы. Што тут яшчэ можна сказаць?
«Наша ніва» паведамляе, што Арцём Пракапенка прыедзе ў Менск на цягніку ў 23:30.
Нагадаем, удзельнік анархісцкага руху Арцём Пракапенка 18 траўня 2011 года быў асуджаны судом Бабруйска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулаў «Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненне шкоды ў асабліва значных памерах» на абвінавачванні ў спробе падрыву будынка КДБ у Бабруйску. Пакаранне адбываў у калоніі №17 у Шклове. У траўні 2012 года быў пераведзены ў калонію №15 Магілёва.