BE RU EN

Еўра на таргах падскочыў на 539 рублёў, даляр - на 235

  • 25.08.2015, 10:36

(абноўлена - 12:30) Беларускі рубель прадоўжыў падзенне на таргах у аўторак.

У часе гандлю 25 жніўня ў Менску даляр вырас на 235 рублі да 17 836 беларускіх.

Еўра вырас на 539 рублёў - да 20 474 рублёў, піша «Наша Нiва».

Расейскі рубель вырас на 6,42 рубля да 253,72.

На раніцу 25 жніўня абсалютная большасць беларускіх банкаў прапануе грамадзянам купляць еўра коштам ад 21 000 да 21 650 рублёў, а даляры ЗША коштам вышэй за 18 тысяч.

Нагадаем, што ў панядзелак на таргах БВФБ даляр вырас адразу на 872 рублі да 17601 рубля, а еўра на 1098 рублёў (з 18 837 да 19 934 рублі).

Апошнія навіны