Абмежаванні на продаж алкаголю касуюць
- 26.08.2015, 12:32
Адміністрацыі сталічных раёнаў прымаюць пастанову аб скасаванні абмежаванняў для рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.
Гэта адбываецца на даручэнне намесніка старшыні Менгарвыканкама Андрэя Дамарацкага.
Як паведамілі tut.by ва ўправе гандлю і паслуг Менгарвыканкама, учора ўжо тры раёны - Заводскі, Партызанскі і Першамайскі - скасавалі абмежаванні, а сёння «шчасце» прыйдзе да ўсіх выпівак беларускай сталіцы.
Да панядзелка дзейнічаў дазвол на продаж алкаголю ў гандлёвых сетках Менска з 9 раніцы да 10 вечара.
У Гомелі знятыя абмежаванні для продажу алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, паведаміў Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт, піша gomel today.
Цяпер крамы могуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю на працягу ўсяго працоўнага часу. Нагадаем, што раней у рамках акцыі «За здаровы лад жыцця» была прынятая пастанова абмежаваць продаж з 22:00 да 09.00.