BE RU EN

Юры Рубцоў: Байкот - рычаг, з дапамогай якога можна націснуць на ўладу

  • 27.08.2015, 8:59

Байкот «выбараў» можа прымусіць улады пайсці на перамовы з апазіцыяй.

Пра гэта заявіў у каментары «Радыё Рацыя» былы палітвязень Юры Рубцоў, які выйшаў на волю некалькі дзён таму.

- Байкот - гэта той рычаг, пры дапамозе якога можна націснуць на ўладу і прымусіць весці перамовы. Трэба, каб улада выканала тры абавязковых пункты - гэта эфір на цэнтральным канале тэлевізіі для апазіцыйных сіл, скасаванне працоўных кантрактаў, якія з'яўляюцца рычагом для ўлады, які дзейнічае на сябраў камісій, каб тыя прыпісалі патрэбныя Лукашэнку галасы. І трэцяе - змены ў выбарчым заканадаўстве, - сказаў актывіст.

Юры Рубцоў быў асуджаны нібыта за абразу суддзі, як уважае сам - за тое, што летась выйшаў на «Чарнобыльскі шлях» у футболцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Ён быў вызвалены ў мінулую суботу згодна з указам Лукашэнкі аб памілаванні разам з пяццю іншымі палітвязнямі.

Апошнія навіны