Сотні мігрантаў прыехалі цягнікамі з Будапэшта ў Вену
- 31.08.2015, 21:40
Некалькі соцень мігрантаў прыехалі на цягніках у Вену з Будапэшта, дзе яны раней у панядзелак штурмам бралі вагоны.
Пасля прыезду ў сталіцу Аўстрыі, як паведамляюць агенцтвы, некаторыя мігранты перасаджваюцца на цягнікі, што рухаюцца ў Зальцбург, а іншыя спрабуюць з'ехаць у Мюнхен у суседняй Баварыі, перадае расейская служба BBC.
Людзі выглядаюць радаснымі і скандуюць: "Нямеччына, Нямеччына!", паведамляе карэспандэнт Reuters. Валанцёры раздаюць прыхадням садавіну і ваду.
Раней аўстрыйскія ўлады спынілі на мяжы з Вугоршчынай два цягнікі з мігрантамі для праверкі.
Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як ім было дазволена пакінуць Будапэшт, нягледзячы на тое, што шмат у каго не было віз у Еўразвяз.