Ілюзія і рэальнасць: кантрасты жыцця ў Беларусі
- 6.08.2015, 19:55
Пра што маўчыць дзяржаўная прапаганда?
У эфіры «Белсата» з'явіўся відэаролік «Без салідарнасці няма свабоды», у якім аўтары паказваюць кантраст жыцця ў Беларусі: паказушныя святы і бадзёрыя рапарты дзяржаўных СМІ з аднаго боку, палітвязні і пераслед нязгодных - з другога.
Паводле звестках праваабарончага цэнтра "Вясна", у Беларусі за кратамі знаходзяцца шасцёра палітвязняў: экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, актывіст Юры Рубцоў, асуджаныя паводле «справы анархістаў» Мікалай Дзядок і Ігар Аліневіч, асуджаныя за напад на Бабруйскі КДБ Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка.