Раса Юкнявічэне: Расейская база ў Беларусі - гэта па сутнасці анэксія
- 28.09.2015, 17:13
Літоўскі палітык і былы міністр абароны Літвы мяркуе, што расейская база на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца анэксіяй.
«Беларусь. Сусед, з якім у нас самая працяглая мяжа. Бачу, што мы небяспечна апусцілі рукі ў сувязі з працэсамі, якія там адбываюцца. Можа і зразумела, бо змяніць небяспечны працэс па сутнасці няма магчымасці. У адрозненне ад Украіны, якой можна дапамагчы, паколькі яны самі гэтага хочуць», - піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Раса Юкнявічэне (пераклад - charter97.org).
«Аднак Беларусь сістэматычна, паволі знікае з палітычнай карты Еўропы. Апошні крок Крамля ў аднабаковым парадку афіцыйным дакументам ўзаконьвае сваю базу ў суверэннай еўрапейскай дзяржаве, што з'яўляецца па сутнасці анэксіяй», - пражаўжае літоўскі кансерватар.
Нагадаем, што расейская вайсковая авіябаза з'явіцца ў Бабруйску ўжо ў студзені 2016 года. На ёй будуць размяшчацца знішчальнікі Су-27, здольныя несці ядзерныя боепрыпасы.