BE RU EN

Заўтра ў Менску пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў

  • 10.01.2016, 21:28

Яго арганізуе рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва».

У панядзелак, 11 студзеня, у Менску (у гатэлі «Беларусь», пачатак а 12.00) пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў. Аб'яднанне «Перспектыва» адправіла звароты на імя прэм'ер-міністра і кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі з прапановай правесці перамовы «на пляцоўцы «форуму» ў мэтах развязання вострага канфлікту ў прадпрымальніцкім асяроддзі», паведамляе «Еўрарадыё».

Таксама грамадскае аб'яднанне заклікала мясцовыя ўлады правесці шырокія кансультацыі з прадпрымальнікамі на месцах «аб сітуацыі з прыпыненнем працоўнай дзейнасці, у сувязі з немагчымасцю выканаць законы, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць».

«Перспектыва» папярэджвае чыноўнікаў аб негатыўных наступствах для эканомікі Беларусі і для беларускага грамадства. Падкрэсліваецца, што «пустыя рынкі і гандлёвыя цэнтры - гэта свядомы працоўна сацыяльны пратэст прадпрымальнікаў», а не «калядныя вакацыі», як заяўляюць некаторыя чыноўнікі. Цалкам зварот гл. тут.

Нагадаем, з 1 студзеня 2016 ІП павінны прадаваць тавары толькі з сертыфікатамі аб іх паходжанні і якасці. Прадпрымальнікі кажуць, што ў Расеі, адкуль у асноўным яны прывозяцца, атрымаць такія дакументы практычна немагчыма. Таму многія спынілі працу. «Перспектыва» неаднаразова звярталася да ўладаў з прапановай абмеркаваць праблему і знайсці яе развязанне.

Апошнія навіны