BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Нашай мэтай было стварэнне беларускага войска

  • 16.01.2016, 12:34

Лідар беларускай апазіцыі распавёў маладафронтаўцам пра гісторыю «Беларускага згуртавання вайскоўцаў».

15 студзеня арганізацыя правяла чарговае пасяджэнне Клуба Вітаўта Вялікага. Яно было прысвечанае тэме стварэння і дзейнасці «Беларускага згуртавання вайскоўцаў». Ганаровым госцем сустрэчы стаў заснавальнік БЗВ Мікалай Статкевіч, піша БелаПАН.

«Уважаю важным тое, што робіць «Малады фронт», таму што яны ствараюць патрыятычную арганізацыю і рыхтуюць моладзь да абароны радзімы. Гэта вельмі важна. Калісьці гэтым займаліся і мы - вайскоўцы, афіцэры Савецкага войска, беларусы па паходжанні, калі зразумелі, што СССР доўга не пражыве. Мы асцерагаліся, што Савецкае войска будзе абараняць СССР, і пачнецца вайна. Тады мы пачалі сваю дзейнасць. Нашай мэтай было стварэнне беларускага войска, патрыятычнае выхаванне грамадства і абарона незалежнасці Беларусі. У той ці іншай ступені гэтыя мэты былі дасягнутыя», - сказаў Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны