Мікіта Мешчаракоў вярнуўся ў менскія «Цмокі»
- 12.10.2016, 9:53
«Цмокі-Мінск» падпісалі кантракт з форвардам нацыянальнай каманды Беларусі ў баскетболе Мікітам Мешчараковым.
Гулец ужо заяўлены на матчы групавога этапу Кубка Беларусі.
У 2013-2015 гадах Мікіта Мешчаракоў ужо гуляў за «Цмокаў», а мінулы сезон ён правёў у швэдскім клубе «Лулу», у складзе якога заняў другое месца ў рэгулярным чэмпіянаце і дайшоў да паўфіналу ў плэй-оф, паведамляе БелаПАН.
У 40 матчах швэдскай баскетбольнай лігі Мікіта Мешчаракоў набіраў 5,5 бала і 3,6 падбору ў сярэднім за матч, паведамляе прэс-служба «Цмокаў».