BE RU EN

Скандальная Качанава ўзначаліла адміністрацыю Лукашэнкі

  • 21.12.2016, 12:08

Яе намеснікам стаў намеснік кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў.

Наталля Качанава, віцэ-прэм'ерка Беларусі, стала кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі. Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэзідэнт НАК — намеснікам кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі. Пра гэта паведамілі ў тэлеэфіры тэлеканала «Беларусь 1» удзень 21 снежня.

«Наталля Качанава, віцэ-прэм'ерка Беларусі, прызначаная на пасаду кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі. Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэзідэнт НАК — намеснікам кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі», — распавялі ў эфіры тэлеканала.

Нагадаем, 5 снежня 2016 года Аляксандр Косінец і Канстанцін Мартынецкі былі вызваленыя ад пасад кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Чыноўнікі пратрымаліся на сваіх пасадах нядоўга — два і паўтара года адпаведна. Пра іх новыя месцы працы дагэтуль нічога невядома.

На пасадзе першай віцэ-прэм'еркі Наталля Качанава «праславілася» сваімі скандальнымі выказваннямі і ініцыятывамі.

Напярэдадні прыняцця пастановы аб павышэнні пенсійнага ўзросту ў Беларусі менавіта Качанава агучыла непазбежнасць гэтай ініцыятывы і заявіла прамым тэкстам, што «пенсійны ўзрост у краіне занадта нізкі».

У лютым 2016 года Качанава заявіла пра тое, што маладыя трэнеры павінны адэкватна ацэньваць сябе і быць задаволенымі заробкам $60.

У жніўні 2016-га віцэ-прэм'ерка сцвярджала, што ў настаўнікаў у Беларусі «добрыя заробкі», а тыя, каму грошай не стае, хай не чакаюць дапамогі ад дзяржавы, а займаюцца рэпетытарствам, шукаюць «халтуру» і падзарабляюць «на баку».

Качанава актыўна выступаў за правядзенне ў Беларусі дэнамінацыі і сцвярджала, што гэта мерапрыемства «спросціць паўсядзённае жыццё грамадзян». Ужо праз некалькі дзён пасля з'яўлення купюр новага ўзору Качанава падзялілася сваімі ўражаннямі: «Мне здаецца, ніякага павышанага ажыятажу ў краіне няма абсалютна. Сёння раніцай, ідучы на працу, я падышла да банкамата, спакойна зняла грошы – ужо новыя. Я думаю, людзі вельмі хутка прыстасуюцца».

У лістападзе гэтага года стала вядома, што віцэ-прэм'ерка Качанава пачынае будаўніцтва катэджа ў Драздах. Дом чыноўніцы будзе каштаваць як сярэдні заробак беларуса за 175 гадоў.

Апошнія навіны