BE RU EN

Прадпрымальнікі выйдуць на вулічную акцыю

  • 1.02.2016, 13:12

ІП падалі заяўку на правядзенне 15 лютага акцыі за cкасаванне ўказу №222.

Вулічную акцыю прадпрымальнікі хочуць правесці 15 лютага на плошчы Бангалор у Менску. Пра гэта было заяўлена на чарговым форуме прадпрымальнікаў, які праходзіць 1 лютага ў гасцініцы «Пекін», паведамляе «Еўрарадыё».

Кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка заявіў, што на такі крок ІП пайшлі праз тое, што ўлады «іх не чуюць». Раней Шумчанка выступаў супраць такіх акцый пратэсту. У апошні час стыхійныя сходы прадпрымальнікаў прайшлі ў розных гарадах краіны. Віцебскія ІП збіраліся ехаць пратэставаць у Менск.

Нагадаем, з 1 студзеня, у адпаведнасці з дэкрэтам Лукашэнкі, індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны рэалізоўваць прадукцыю лёгкай прамысловасці, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляюць тавар большасць беларускіх ІП, звычайна адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо даюць фіктыўныя даведкі. У выніку прадпрымальнікаў штрафуюць, у іх канфіскуюць тавар. Таму, каб не патрапіць пад штрафныя санкцыі, нямала ІП прыпыніла працу.

Апошнія навіны