У Беларусі ўводзяць «падатак» на інтэрнэт-пасылкі
- 11.02.2016, 18:16
У Беларусі значна скарацілі ліміт на пасылкі з-за мяжы.
11 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №40, які абмяжоўвае бязмытныя міжнародныя пасылкі 22 еўры і 10 кілаграмамі.
Пра гэта ў чацвер, 11 лютага, паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакумент пачне дзейнічаць праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.
Як паведамляе Тэлеграф, раней у Беларусі ліміт на пасылкі для асабістага карыстання складаў 200 еўра і 31 кілаграм на месяц.
Цяпер беларусам давядзецца плаціць мыту пры перавышэнні кошту 22 еўры за замоўлены тавар і вагу больш за 10 кілаграмаў.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько прапанаваў скараціць нормы бязмытнага ўвозу тавараў. Ён аргументаваў гэта тым, што некаторыя беларусы замаўляюць сабе вялікую колькасць тавару ў замежных інтэрнэт-крамах, а затым перапрадаюць іх тут, не выплачваючы адпаведныя зборы і мыты.