Памочнік Лукашэнкі: Калі абвал, трэба павышаць пенсійны ўзрост
- 24.02.2016, 4:53
Грошай на пенсіі, верагодна, хутка не будзе.
Развязанне пытання аб пенсійным узросце трэба звязаць з эканамічнай сітуацыяй.
Такое меркаванне выказаў у Віцебску, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, памочнік Лукашэнкі - галоўны інспектар Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк.
«Прымаць пастановы аб павышэнні пенсійнага ўзросту варта пасля дэталёвага вывучэння сітуацыі. Пры гэтым павінны быць створаныя ўсе неабходныя ўмовы і ўлічаныя ўсе фактары. Дзеянні ўлады не павінны шакаваць грамадзян», - сказаў Пазняк.
Растлумачваючы сваю пазіцыю, ён адзначыў, што такую пастанову нельга прымаць спантанна.
«Трэба дакладна разумець, для чаго гэта неабходна. У аснову павінны быць пакладзеныя шматлікія фактары, у тым ліку працягласць жыцця, даходы і бюджэту, і Фонду сацыяльнай абароны, якія ідуць на пенсіі і г.д.
І калі, вывучыўшы ўсе гэтыя суадносіны, мы ўбачым нейкую крытычную рысу, пераступіўшы якую, будзе абвал, тады, каб гэтага не дапусціць, трэба паступова павышаць узрост выхаду на пенсію», - рэзюмаваў памочнік Лукашэнкі.