BE RU EN

Указ замест рэформаў

  • 24.02.2016, 10:00

Новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі - як прыклад адарванасці ўладаў ад рэальнасці.

Беларускі кіраўнік падпісаў указ №78 «Аб мерах павышэння эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь».

Нават скупой інфармацыі аб новай ініцыятыве дастаткова, каб зразумець, што перад намі яскравы прыклад адарванасці ўладаў ад рэальнасці, піша «Салідарнасць».

Адна фармулёўка «павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі» чаго вартая. За мінулы год з дзевяці важнейшых прагнозных паказчыкаў выканана толькі чатыры - нічога сабе эфектыўнасць! Але беларускія ўлады надалей хаваюць галаву ў пясок.

У новым указе прадугледжваецца «паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнэсу», а ў гэты час той самы малы бізнэс другі месяц ходзіць па плошчах і чынавенскіх кабінетах, не атрымаўшы да гэтага часу яснага адказу ад уладаў пра сваю будучыню.

«Ва ўказе вызначаныя напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмасным грамадзянам, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», - паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Гэта абнадзейвае, вось толькі з такімі заробкамі ў катэгорыю маламаёмасных грамадзян неўзабаве рызыкуюць трапіць многія і многія тысячы беларусаў.

Апошнія навіны