BE RU EN

МЗС Літвы: Ніколі не прызнаем незаконную акупацыю Крыма

  • 27.02.2016, 19:40

Санкцыі супраць РФ павінны доўжыцца да таго часу, пакуль Расея не адмовіцца ад незаконна акупаванай тэрыторыі.

МЗС Літвы выступіў з заявай з нагоды другой гадавіны анэксіі Крыма Расеяй, у якой выказвае сваю падтрымку суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, і асуджае акупацыю паўвыспы, паведамляе Укрінфарм.

"Мы ніколі не прызнаем незаконную акупацыю і анэксію Крыма, якая пачалася два гады таму назад. Мы будзем намагаць, каб санкцыі ЕЗ і міжнародныя санкцыі супраць РФ, звязаныя з акупацыяй паўвыспы, доўжыліся да таго часу, пакуль Расея не адмовіцца ад незаконна акупаванай тэрыторыі", - адзначаецца ў заяве.

Таксама Літва выказвае ўстурбаванасць ростам колькасці сістэматычных парушэнняў правоў чалавека, уцісканне сродкаў масавай інфармацыі ў Крыме пасля анэксіі, рэпрэсій крымска-татарскага народа.

Акрамя гэтага ў заяве адзначаецца, што ператварэнне паўвыспы ў гіганцкую вайсковую базу і плацдарм для наступнай экспансіі Расейскай Федэрацыі выклікае ўстурбаванасць у літоўскага ўрада.

Апошнія навіны