BE RU EN

Статкевіч заклікаў пачаць Дзень Волі ля помніка Янку Купалу

  • 19.03.2016, 14:24

Адзін з лідараў апазіцыі мяркуе, што трэба прыйсці 25 сакавіка а 17.00 да помніка Купалу, каб ускласці кветкі.

«Рэжым дазволіў беларусам сабрацца на Дзень Волі каля кінатэатра «Кастрычнік», але не дазволіў нам шэсця да помніка Янку Купалу, - напісаў Мікалай Статкевіч у сябе ў Фэйсбуку. - Замест гэтага нас зноў накіроўваюць да месца выгулу сабак.

Мяркую, што гэты дзень, калі беларусы ўпершыню ў найноўшай гісторыі заявілі пра сваё права на незалежнасць, заслугоўвае іншага стаўлення. Заклікаю прыйсці 25 Сакавіка а 17.00 да помніка Купалу, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць генія нацыянальнага адраджэння. Потым мы разам арганізавана пройдзем праспектам да дазволенага рэжымам месца збору.

Калі мы будзем дазваляць некаму грэбаваць святымі для нашай нацыі датамі, то што стане з нашай краінай. Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны