BE RU EN

Саўчанка адновіць сухую галадоўку

  • 22.03.2016, 21:36

Надзея Саўчанка мае намер аднавіць галадоўку пасля ўваходжання прысуду ў дзеянне.

Пра гэта журналістам паведаміў ейны адвакат Мікалай Полазаў, піша РБК са спасылкай на РІА «Новости».

«Гэта не спорт, Саўчанка мяркуе, што яна можа ўздзейнічаць на расейскую ўладу толькі такім спосабам. Яна не адмовілася ад жадання абвясціць галадоўку пасля ўваходжання прысуду ў дзеянне - праз 10 дзён... Гаворка пра сухую галадоўку», - сказаў адвакат.

Ён дадаў, што найбліжэйшыя тыдні ўкраінка будзе ўтрымлівацца ў СІЗА ў Растоўскай вобласці, а яе сухая галадоўка пачнецца праз 10 дзён. Са слоў Полазава, адвакаты спрабавалі пераканаць яе не аднаўляць галадоўку, «але яна цвёрдая ў сваіх намерах», піша «Інтэрфакс».

Ён таксама паведаміў, што Саўчанка мае намер прадоўжыць сваю палітычную дзейнасць. «Я ўпэўнены, што сённяшні прысуд - гэта не канец, а толькі пачатак яе вялікай палітычнай кар'еры», - сказаў Полазаў.

Пасля затрымання ў ліпені 2014 года Саўчанка неаднаразова абвяшчала галадоўку. Першую галадоўку ўкраінка абвясціла ў снежні 2014 года і пратрымалася 2,5 месяца. 3 сакавіка 2016 года пасля таго, як суд перанёс абвяшчэнне апошняга слова, Саўчанка абвясціла на Акрэсціна сухую галадоўку і трымала яе тыдзень.

Апошнія навіны