BE RU EN

Кулакоў і Амбражэйчык пакінулі нацыянальную каманду Беларусі ў хакеі

  • 11.04.2016, 18:47

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў хакеі Дэйв Льюіс правёў змены ў камандзе, якая рыхтуецца да чэмпіянату свету ў Расеі.

Каманду пакінулі форварды менскага «Дынама» Аляксандр Кулакоў і Зміцер Амбражэйчык.

Кулакоў прапусціў практычна ўвесь сезон праз траўму, правёўшы толькі сем гульняў, у якіх балаў не набраў.

Амбражэйчык адзначыўся адным голам у 11 матчах за «Дынама», а таксама 19 (9 + 10) балаў у 28 сустрэчах за «Дынама-Маладзечна» ў чэмпіянаце Беларусі.

У той жа час склад папоўнілі абаронцы Раман Дастанка з «Шахцёра» і Сцяпан Фалькоўскі з «Атавы-67» (OHL).

- Я ведаю, што ўсе хлопцы маюць жаданнем выступіць на чэмпіянаце свету, прадставіць Беларусь на турніры. У такой сітуацыі трэнеру заўсёды няпроста прымаць пастановы. Але я павінен кагосьці выбіраць. Што да новых абаронцаў, якія сёння былі на трэніроўцы, пакуль мы запрасілі іх на тры дні. Хачу, каб яны адчулі атмасферу каманды, а мы паглядзелі, на што яны здольныя. Пастанова аб тым, ці будуць яны браць удзел у кэмпе каманды і далей, мы прымем крыху пазней, - пракаментаваў tut.by змены ў складзе Дэйв Льюіс.

Апошнія навіны