BE RU EN

Юрый Грабоўскі: У Міхаіла яшчэ больш пагоршыўся стан здароўя і ён можа не згуляць у гэтым сезоне

  • 12.04.2016, 10:21

Бацька форварда «Айлендэрс» Міхаіла Грабоўскага распавёў, што нападнік хутчэй за ўсё не згуляе ў нацыянальнай камандзе Беларусі.

Бацька форварда «Айлендэрс» і нацыянальнай каманды Беларусі Міхаіла Грабоўскага Юрый распавёў пра тое, што нападнік пагоршыў траўму і можа не згуляць у гэтым сезоне, паведамляе by.tribuna.com са спасылкай на публікацыю ў «СБ-Беларусь сегодня».

- Міша ў гэтым сезоне наўрад ці выйдзе на лёд. Атрымалася так, што сын не зусім далячыўся пасля траўмы, атрыманай у лютаўскай гульні з «Нью-Джэрсі». Узяў удзел у сакавіцкім матчы з «Пітсбург» - і пагоршыў свой стан. Цяпер Міхаіл не трэніруецца разам з камандай. Ён атрымаў ад кіраўніцтва «Айлендэрс» своеасаблівы адпачынак на лячэнне. Наведвае працэдуры, кансультуецца з лекарамі. Хачу верыць, што цуд медыцыны здарыцца і сын яшчэ вернецца ў абойму клуба ў гэтым сезоне. Але наўрад ці...

- Яму, напэўна, давядзецца прапусціць і чэмпіянат свету ў Расеі?

- Адказваць на гэта пытанне катэгарычна цяпер было б няправільна. Але, хутчэй за ўсё, сын у Санкт-Пецярбург не прыляціць. Па-першае, сёння незразумела, колькі часу ён яшчэ будзе аднаўляцца. А па-другое, і клуб можа не дазволіць. Міша даўно па-за гульнёй. Хутчэй за ўсё прапусціць Кубак Стэнлі. Сітуацыя чытаецца...

- Амерыканская прэса паведамляе аб страсанні мозгу. Гэта так?

- У сына баліць шыя, але ў чым першапрычына, пакуль незразумела. Можа, справа ў страсанні, а можа, і яшчэ ў чымсьці. Дыягназ не пастаўлены.

- Міхаіл напэўна моцна перажывае...

- Маем стасункі з ім кожны дзень. Вядома, Мішу не задавальняе тое, што ён не можа выходзіць на лёд. Аднак веры ў магчымасць вяртання ў гэтым сезоне ён не губляе і з хакейнага жыцця не выпадае. Напрыклад, стала цікавіцца ў мяне, як тут на чэмпіянаце свету глядзяцца нашы юніёры. Частка гульцоў гэтай каманды U-18 летам прайшла міжнародны трэніровачны лагер сына.

Апошнія навіны