Адвакат: Сілы Саўчанкі на зыходзе, яна знясіленая
- 17.04.2016, 13:08
Стан здароўя Надзеі Саўчанкі рэзка пагоршыўся.
Адзін з адвакатаў украінскай вайскоўкі Надзеі Саўчанкі Ілля Новікаў паведаміў аб рэзкім пагаршэнні ейнага стану здароўя, паведамляе «Радыё Свабода».
Ён падкрэсліў, што яе сілы на зыходзе, яна знясіленая. «Калі б учора сястра Надзеі - Вера не ўгаварыла яе пагадзіцца на кропельніцы, ейны стан быў бы зусім цяжкім», - адзначыў ён.
Са слоў Новікава, можна меркаваць, што яна пратрымаецца яшчэ некалькі дзён, да таго моманту, калі з'явіцца больш дакладнае разуменне перспектыў ейнага абмену. Ён адзначыў, што гэта можна будзе зразумець, зыходзячы з таго, што ў панядзелак 18 красавіка ў Кіеве скончыцца працэс на расейцамі Аляксандрам Аляксандравым і Яўгенам Ярафеевым. Адвакат дадаў, што калі расейскі бок апынецца не гатовым да абмену, у гэтым выпадку можна будзе чакаць новага ўмяшання еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў.
У суботу пра пагаршэнне стане здароўя Надзеі Саўчанкі паведаміў ейны іншы адвакат Мікалай Полазаў.
Нагадаем, 22 траўня Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 года і прысудзіў яе да 22 гадоў пазбаўлення волі. 5 красавіка прысуд уваўшоў у дзеянне, на наступны дзень Саўчанка абвесціла сухую галадоўку з патрабаваннем вярнуць яе на Украіну.