Краіны Вышаградскай групы размесцяць вайскоўцаў у краінах Балтыі
- 28.04.2016, 9:53
Адначасова ў рэгіёне будуць знаходзіцца 150 жаўнераў ад кожнай краіны.
Чэхія, Вугоршчына, Польшча і Славакія адправяць падраздзяленні вайскоўцаў у Прыбалтыку ў 2017 годзе ў рамках мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне прысутнасці NATO ў рэгіёне. Пра гэта паведамляе ERR.ee.
Міністр замежных спраў і замежнага гандлю Вугоршчыны Петэр Сіярта паведаміў, што пачынаючы з 2017 года, кожная дзяржава-сябра Вышаградскай чацвёркі прышле атрад жаўнераў у Прыбалтыку ў парадку ратацыі тэрмінам на тры месяцы, каб павялічыць прысутнасць NATO ў Балтыйскім рэгіёне.
Вугорскі міністр адзначыў, што адначасова ў рэгіёне будуць знаходзіцца 150 жаўнераў ад кожнай краіны.
Сіярта дадаў, што камітэт начальнікаў штабоў чатырох краін прыступіў да планавання дэталяў ратацыі вайскоўцаў напярэдадні маючага адбыцца ў ліпені саміту NATO ў Варшаве.