Міліцыя: «Працоўны з крана» не затрыманы, у яго ўзялі тлумачэнні
- 29.04.2016, 11:52
У пратэстуючага на вежным кране Дзмітрыя Сталярова ўзятыя тлумачэнні ў РУУС Ленінскага раёна Менска.
Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар менскай міліцыі, паведаміў «Радыё Свабода», што ў Дзмітрыя Сталярова, маладога мужчыны, які залез на будаўнічы кран каля стадыёна «Дынама» і патрабаваў аплаты яму заробку, узятыя тлумачальныя ў РУУС Ленінскага раёна Менска.
Ці будуць яму вынесены якія-небудзь абвінавачванні, Ластоўскі сказаць пакуль не змог, выказаўшы здагадку, што крымінальнага правапарушэння тут, хутчэй за ўсё, няма, ды і з нагоды адміністрацыйнага - таксама ёсць сумнеў.
Іншая справа, што ў Віцебску да Сталярова могуць быць прэтэнзіі, бо прыехаўшы ў Менск, ён парушыў падпіску аб нявыездзе як былы асуджаны. Дзе зараз знаходзіцца Сталяроў, Ластоўскі сказаць не змог, фармальна затрыманым ён не быў:
«Мы сваю справу зрабілі, тлумачэнні ўзялі, сітуацыю працягнуць вывучаць у Віцебску».
Са слоў Ластоўскага, вывучаецца таксама і праблема, якая падштурхнула Сталярова да незвычайнага ўчынку, - нявыплата яму заробку.
Нагадаем, што аддзелачнік з Віцебска Дзмітрый Сталяроў узлез ўчора ўдзень на вежавы кран на стадыёне «Дынама» ў Менску, патрабуючы вярнуць яму шматмільённыя запазычанасці ў заробку.
Агулам мужчына правёў наверсе больш за пяць гадзін. А 18.15 ён пачаў спускацца ўніз. Калі працоўны спусціўся з крана, да яго адразу ж падышлі людзі ў рабочай форме, узялі пад рукі і пасадзілі ў белы мікрааўтобус. Хто былі гэтыя людзі, невядома.