BE RU EN

У Віцебску з'явілася новае графіці з Яўгенам Лявонавым

  • 6.04.2016, 12:55

На малюнку актор намаляваны ў кампаніі Віні-Пуха.

У адным з віцебскіх панадворкаў - каля дамоў на рагу вуліц Леніна і Калініна - з'явіўся малюнак, які паказвае вядомага савецкага і расейскага актора Яўгена Лявонава ў кампаніі з Віні-Пухам - героем мульціка, які любяць дзеці ўжо некалькіх пакаленняў, паведамляе tut.by.

У 1969-1972 гадах Яўген Лявонаў агучваў ролю плюшавага мішкі, які любіць мёд і прыгоды, у мультфільму «Віні-Пух», «Віні-Пух ідзе ў госці», «Віні-Пух і дзень клопатаў».

ФОТА: TUT.BY

Цікава, што з іншага боку гэтай жа трансфарматарнай станцыі, дзе намаляваныя Віні-Пух і Лявонаў, раней каманда HoodGraf адлюстравала партрэт галоўнага героя кінакамедыі Леаніда Гайдая «Кавказская пленница, или Новые приключения Шурика».

ФОТА: TUT.BY

Стрыт-арт-група HoodGraf вядомая на ўсю краіну партрэтам Яўгена Лявонава ў вобразе Дацэнта з фільма «Джентльмены удачи».

ФОТА: TUT.BY

Раней сайт charter97.org паведамляў, што графіці з партрэтам Яўгена Лявонава, намаляванае на трансфарматарнай будцы на Смаленскай вуліцы ў Віцебску, зафарбавалі.

Апошнія навіны