BE RU EN

ІП маюць намер сабраць 50 тысяч подпісаў супраць указаў Лукашэнкі

  • 9.04.2016, 14:05

Старт акцыі прызначаны на 11 красавіка.

Беларускія прадпрымальнікі будуць збіраць 50 тысяч подпісаў. Старт акцыі прызначаны на 11 красавіка. Яе мэта - скасаванне ўказаў дыктатара №222 і №48, паведамляе «Радыё Свабода».

Адзначаецца, што акцыя пачынаецца ў рамках дзеяння «Камітэта выратавання прадпрымальніцтва», які быў створаны ў пачатку 2016-га на хвалі пратэстаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Ці падтрымаюць гэтую акцыю ўсе лідары прадпрымальніцкага руху, пакуль невядома.

Указ Аляксандра Лукашэнкі №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» быў падпісаны ў траўні 2014 года, а ўказ №48 «Аб захадах у гарантавання дзяржаўнага кантролю (нагляду) за забеспячэннем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў» - у лютым 2015 -га. Індывідуальныя прадпрымальнікі сцвярджаюць, што выканаць патрабаванні ўказаў практычна немагчыма.

Апошнія навіны