BE RU EN

Кожнаму дэлегату «Хуралу» падарылі электронны планшэт Samsung

  • 22.06.2016, 12:12

Застаецца толькі палічыць, колькі гэта каштавала беларускаму народу.

Пяты «ўсебеларускі народны сход» праходзіць у Менску 22-23 чэрвеня. Паводле традыцыі кожнаму дэлегату зрабілі памятныя падарункі. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, які таксама з'яўляецца дэлегатам сходу, распавёў «Еўрарадыё», што падарылі сёлета:

«Партфель, кнігу пра Беларусь, інфармацыйныя матэрыялы і электронны планшэт. Здаецца, «Самсунг», - паведаміў Ігар Шуневіч.

У пятым «усебеларускім народным сходзе» бярэ ўдзел блізу 2500 дэлегатаў.

Самы танны планшэт Samsung каштуе блізу 3 мільёнаў рублёў, што супастаўна з сярэдня месячным заробкам у рэгіёнах Беларусі.

Не самы дарагі Samsung Galaxy Tab S 8.4 16GB LTE прадаецца за $600. Калі памножыць гэта на колькасць дэлегатаў «сходу», атрымаецца «кругленькая» сума паўтара мільёна даляраў падаткаплацельшчыкаў.

Апошнія навіны