Марш абураных беларусаў 2.0: Як гэта было
- 23.10.2017, 8:25
СМІ далей публікуюць уражлівыя рэпартажы з акцыі 21 кастрычніка ў Менску.
«Акцыя пратэсту прайшла 21 кастрычніка ў цэнтры сталіцы. Яе ініцыятарам стаў Мікалай Статкевіч», - піша kyky.org.
На Кастрычніцкай плошчы пад дажджом сабралася некалькі соцень чалавек. Калона рухалася ў бок Чырвонага касцёла, не парушаючы правілаў дарожнага руху, перыядычна спыняючыся на святлафорах.
Гучалі лозунгі, якія натоўп жыва падхопліваў, накшталт «Лукашэнка - дармаед, пакідай свой кабінет», «Не Дэкрэту №3» і гэтак далей. Акрамя гэтага, на акцыі ўздымалася тэма дзедаўшчыны ў войску ў сувязі з апошнімі падзеямі.
Калі людзі дайшлі да плошчы каля «Сталіцы», на ўсю вуліцу грала музыка: «Дзень перамогі» і «Я - гэта Менск».
Пасля акцыі былі затрыманыя двое - рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арцём Чарняк.
На акцыі былі заўважаныя мужчыны ў цывільным, якія здымалі тое, што адбываецца на камеры, і камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба.