Відэафакт: Тысячы людзей святкуюць адстаўку дыктатара
- 21.11.2017, 20:14
Пачуўшы ліст аб адстаўцы, сябры парламента сталі апладзіраваць і танцаваць.
Спікер парламента Зімбабвэ абвясціў, што дыктатар Роберт Мугабэ, які кіраваў краінай на працягу апошніх 37 гадоў, сышоў у адстаўку.
Спікер Джэйкоб Мудэнда зачытаў зімбабвійскім дэпутатам ліст Мугабэ, дзе той напісаў пра «неадкладную адстаўку».
Сябры парламента сталі апладзіраваць і танцаваць, пачуўшы такі зварот.
Людзі на вуліцах зімбабвійскай сталіцы Харарэ таксама пачалі святкаваць.