BE RU EN

«Давайце шчыра скажам, што ў нас «чорная пятніца» - гэта не тое»

  • 23.11.2017, 18:27

Экспэрты параўналі, як штогадовая акцыя выглядае ў нас і ў іншых краінах.

«Чорныя Пятніца» - першая пятніца пасля Дня Падзякі ў ЗША. Акцыя даўно прыжылася ў іншых краінах свету, і некалькі гадоў таму яе актыўна пачалі прасоўваць і ў Беларусі, піша «Салідарнасць».

У гэтым годзе 24 лістапада чакаецца, што распродажы будуць у інтэрнэт-крамах і менскіх гандлёвых цэнтрах. Некалькі прыкладаў анансаваных зніжак.

Arena City - да 50%

«Свет кніг» - да 50%

Dana Mall - да 90%

ГЦ «Сталіца» - да 70%

ГУМ - да 22%

ГД «На Нямізе» - да 22%.

Зрэшты, досвед папярэдніх гадоў прымушае многіх да назвы акцыі «чорная пятніца» іранічна дадаваць «па-беларуску».

Справа ў тым, што значныя зніжкі многія гандлёвыя аб'екты падавалі толькі на вузкі пералік тавараў, а некаторыя крамы і зусім былі западозраны ў маніпуляцыі цэнамі: нібыта тыя, нягледзячы на прыпіску sale, на самай справе ніяк не змяняліся.

Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў у эксперсс-каментары адзначыў, што ў «чорную пятніцу» вялікай колькасці скідак «у любым выпадку ў нас не будзе».

З ягоных слоў, прычына гэтага крыецца ў сур'ёзных адрозненнях айчынных продажаў ад гандлю ў заходніх і іншых краінах. Там больш гнуткія заканадаўчыя ўмовы, як для вытворцаў, так і для гандлёвых прадпрыемстваў, якія дазваляюць ім мець вялікую выніковасць.

- А таксама нізкія выдаткі па шэрагу пытанняў. Да прыкладу, крэдытныя рэсурсы могуць складаць усяго блізу 0-2% гадавых. Для параўнання, у нас - 15-20%. Нашмат лепш там выбудаваная і лагістыка. Усё разам гэта і прыводзіць да таго, што пры павышаным попыце выгадна скінуць цану. У нас жа попыт вельмі абмежаваны праз нізкія даходы насельніцтва, - тлумачыць Віктар Маргелаў.

Некаторыя гандлёвыя аб'екты Беларусі заявілі на пятніцу ўражлівыя зніжкі да 70-90%. Аднак экспэрт гэтыя анонсы ўсур'ёз не ўспрымае:

- Я вас малю. Давайце шчыра скажам, што гэта не так, што «чорная пятніца» ў нас - гэта не тое.

Разам з тым галоўная рэдактарка парталу «Турызм і адпачынак» Лілія Кобзік мяркуе, што акцыю «чорная пятніца» ў Беларусі варта развіваць. Яна звяртае ўвагу, што кампанія ўжо папулярная сярод беларусаў, якія скупляюць адзенне і тэхніку на кітайскіх інтэрнэт-пляцоўках.

- У Кітаі гэты механізм выкарыстоўваецца, у тым ліку, у сферы турызму для распродажы тураў па краіне. У нас у масавым парадку гэта не практыкуецца. Дык чаму б не ўзяць «чорную пятніцу» на ўзбраенне для продажу тураў па Беларусі? Не абавязкова, каб усё было па дзіка нізкаму кошту. Важна, колькі тавараў і паслуг ўцягнута, наколькі моцная PR-кампанія. Гэта дазволіць прыцягнуць увагу пакупнікоў, - мяркуе экспэртка.

Апошнія навіны