BE RU EN

Навукоўцы стварылі лазер, які правярае якасць прадуктаў

  • 23.12.2017, 14:35

Калі лазер знаходзіць прымешкі - кампутар адразу паведаміць пра гэта.

Італійскія навукоўцы стварылі лазер, які праяўляе няякасныя прадукты. Усе непрыдатнае або шкоднае для арганізма ён здольны выяўляць за лічаныя гадзіны, і працуе значна хутчэй за традыцыйныя лабараторныя аналізы, піша napensii.ua.

Гэта новая прылада аналізуе склад прадуктаў пры дапамозе лазера. Прамень лазера трапляе на прадукт і ўзаемадзейнічае з ім. Калі лазер знаходзіць прымешкі - кампутар адразу паведаміць пра гэта.

Стварэнне такога лазера абышлося 30 тысяч еўраў. На гэты момант навукоўцы думаюць над тым, як гэтае прыстасаванне зрабіць меншым і таннейшым.

Апошнія навіны