BE RU EN

Закладнікі ў Харкаве вызваленыя

  • 30.12.2017, 21:46

СБУ затрымала зламысніка, які утрымліваў людзей у адным з аддзяленняў “Укрпошта” ў Харкаве.

Праваахоўнікі вызвалілі закладнікаў, якія ўтрымліваліся ў адным з аддзяленняў "Укрпошта" у Харкаве, зламыснік затрыманы. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла кіраўніца Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юлія Святлічная, піша "Гордон".

"Сітуацыя з захопам аддзялення "Укрпошта" развязаная. Людзі вызваленыя! Бліскучая спецаперацыя Службы бяспекі Украіны і Міністэрства ўнутраных спраў. Нягоднік затрыманы і будзе строга адказваць за свае дзеянні. Цяпер з вызваленымі людзьмі і сваякамі пачынаюць працаваць псіхолагі і медыкі", - напісала Святлічная.

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў падзякаваў праваахоўнікам за службу.

"Аператыўнікі крымінальнага вышуку Нацпаліцыі толькі што лакалізавалі злачынцу, які ўзяў у закладнікі людзей у Харкаве. Дзякую за службу!" - напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнія навіны