BE RU EN

У Кіеве праходзяць акцыі салідарнасці з беларусамі

  • 17.03.2017, 19:01

17 сакавіка ў Кіеве ля беларускай амбасады прайшоў групавы і серыя адзіночных пікетаў на знак салідарнасці з беларусамі.

Пікеты былі прысвечаныя жорсткаму затрыманню 51 чалавека (пераважна — удзельнікаў анархісцкага руху і тых, хто стаў на іх абарону) да і пасля акцыі пратэсту супраць «дармаедства», паведамляе pramen.io.

Актывісты і актывісткі трымалі плакаты: «Білоруси, вы боритесь не дарма!», «Муры рухнуць!», «Які свет можа даць міратворац, які пасылае цітушак біць і выкрадаць людзей?» (ківаючы на «міратворчыя» патугі Лукашэнкі ў данбаскім пытанні) ды іншыя.

«Мы салідарныя з антыаўтарытарнымі актывістамі, якіх пераследуе беларуская ўлада і з усімі людзьмі, якія актыўна змагаюцца за вольнае і справядлівае грамадства. Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і адпусціць затрыманых анархістаў!» — кажуць удзельнікі акцыі.

Апошнія навіны