Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў шпіталі з гіпертанічным крызам
- 25.03.2017, 19:54
Ён знаходзіцца ў неўралагічным аддзяленні з гіпертанічным крызам.
Ён знаходзіцца ў неўралагічным аддзяленні, паведамляе tut.by.
У самой лякарні атрымаць звесткі аб стане Някляева не ўдалося.
Нагадаем, Уладзімір Някляеў, які разам са Статкевічам сабраў людзей на марш 17 лютага, напярэдадні Дня Волі адправіўся ў Польшчу ўдзельнічаць у дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі.
Ён павінен быў прыляцець 24 сакавіка, але ў самалёце з Варшавы, які ў аэрапорце сустракалі людзі ў цывільным, яго не было. Някляеў спрабаваў вярнуцца ў Беларусь начным цягніком, але яго затрымалі ў Берасці.
Пасля яго родным паведамілі, што яго пераводзяць у Менск.