BE RU EN

Ліст фраў А. Лукашэнку

  • 11.04.2017, 15:20

Цікавы артыкул быў апублікаваны сёння ў газеце «Советская Белоруссия».

Газета адміністрацыі Лукашэнкі апублікавала артыкул, прысвечаны справе «Белага легіёну», пад загалоўкам «Імя ім - легіён». У артыкуле прыводзіцца ліст нейкай нямецкай фраў А. беларускаму дыктатуру. Вось яго тэкст:

«Паважаны спадар прэзідэнт, я фраў А...хачу паведаміць Вам...

Я даведалася пра падрыхтоўку правакацый і пераварот, які плануецца ў Беларусі. Як паведаміў сп-ар......гэта адбудзецца 2017.03.25. Запланаваныя правакацыі могуць адбыцца падчас дэманстрацый.

У Польшчы падрыхтаваныя групы выканаўцаў, якія ў гэты час будуць знаходзіцца ў Беларусі.

Магчыма, адным з арганізатараў правакацый з'яўляецца грамадзянін Бандарэнка, які пражывае ў Польшчы.

Для стварэння ахвяр запланаванае выкарыстанне спецтэхнікі.

Спадар Бандарэнка - удзельнік падзей снежня 2010 года.

Запланаваны ўдзел падрыхтаваных журналістаў для online-трансляцыі правакацый.

Як М....мяркуе, што гэтыя падзеі ў Беларусь павінны стаць апошнім шанцам для фашысцкага перавароту

Фраў А.»

Апошнія навіны