BE RU EN

Мінабароны Эстоніі: Расейскія войскі застануцца ў Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017»

  • 27.04.2017, 16:32

Для расейскіх жаўнераў, якія накіроўваюцца ў Беларусь, гэта квіток у адзін канец.

Са слоў міністра абароны Маргуса Цахкны, у Эстоніі і іншых краін NATO ёсць падставы баяцца, што пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2017» расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі.

Пра гэта Маркус Цахкна заявіў на цырымоніі сустрэчы шматнацыянальнага батальёна NATO ў Тапе.

З ягоных слоў, Расея можа выкарыстаць маштабныя вайсковыя вучэнні, каб перамясціць тысячы жаўнераў у Беларусь у якасці папярэджання NATO.

Ён адзначыў, што Масква і Менск маюць намер правесці ў верасні манеўры, у якіх, на думку некаторых чальцоў NATO, могуць удзельнічаць да 100 тысяч жаўнераў, і якія стануць найбуйнейшымі з 2013 года вучэннямі такога кшталту.

Спасылаючыся на публічныя звесткі аб планах чыгуначнага руху з Расеі ў Беларусь, Цахкна сказаў, што Расея мае намер задзейнічаць 4 тысячы чыгуначных вагонаў, каб перавезці войскі на беларускую тэрыторыю для стварэння фарпоста на тэрыторыі найбліжэйшага хаўрусніка.

- Для расейскіх жаўнераў, якія накіроўваюцца ў Беларусь, гэта квіток у адзін канец, - сказаў міністр Рэйтэр у інтэрв'ю на Мальце перад сустрэчай міністраў абароны ЕЗ. - Гэта не маё асабістае меркаванне. Мы вельмі старанна аналізуем, як Расея рыхтуецца да вучэнняў «Захад-2017».

Апошнія навіны