Знойдзена невядомая песня партызан «Зялёнага Дуба»
- 10.05.2017, 11:38
Дзённік беларускага героя 1920-х быў выпадкова знойдзены на гарышчы вясковага дома.
Блогер Усевалад Сцебурака апублікаваў у «Фэйсбуку» тэкст песні з цудам ацалелага дзённіка, які, імаверна, належаў партызану «Зялёнага Дуба».
Дзённік быў выпадкова знойдзены на гарышчы вясковага дома ў неназваным раёне. Датуецца тэкст 1920-мі гадамі.
Нес крумкач у дзюбе жолуд,
жолуд выпаў – вырас волат!
Вакол волата браты
зь імі чын бяры і ты!
На тым дубе па суку
кожнаму бальшавіку:
актывісту, камсамольцу,
пралетару-дабравольцу,
інфарматару ЧК,
камандзіру РККА!
Вакол дуба шуміць гай –
не сядзі – дапамагай!
Хай ўсе людзі добрай волі
садзяць тых дубой паболей!
Каб над нашаю дубровай
узыйшоў сьвітанак новы!
Беларуская сялянская партыя «Зялёны Дуб» - беларуская партызанская арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі БССР цягам 1920-х гадоў. Атрады «Зялёнага Дуба» вялі ўзброеную барацьбу супраць улады бальшавікоў. Асноўнай мэтай арганізацыі было аднаўленне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.