BE RU EN

Беларусь і Расея будуць разлічвацца за нафту і газ у расейскіх рублях

  • 11.06.2017, 19:59

Пераход можа ажыццявіцца да канца гэтага года.

Расея і Беларусь прыступілі да ўзгаднення праекта пагаднення, які прадугледжвае пераход на расейскія рублі ў разліках за пастаўкі нафты і газу.

Пра гэта ТАСС паведаміў намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі ў кулуарах канферэнцыі аб устойлівым развіцці энэргетыкі ў Астане.

«Дакладнай даты перамоваў няма, але ёсць праект пагаднення, у якім гэта будзе прадугледжвацца (пераход на разлікі ў рублях. – Заўв. ТАСС). Ён цяпер праходзіць узгадненне ў Расейскай Федэрацыі», - сказаў ён.

Намеснік міністра таксама выказаў надзею, што сам пераход можа ажыццявіцца да канца гэтага года.

Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч у інтэрв'ю ТАСС у кулуарах Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму паведамляў, што Масква і Менск вернуцца да пытання аб пераходзе на рублі ў другім паўгоддзі. Паведамлялася, што бакі маюць намер распрацаваць правілы адзінага рынку газу да 1 студзені 2018 года.

Нагадаем, што абмеркаванне пераходу на расейскія рублі пры разліках за нафту і газ паміж Масквой і Менскам ідзе ўжо не адзін год.

Апошнія навіны