Відэафакт: Расейскія войскі ўвайшлі ў Барысаў
- 16.08.2017, 14:35
Некалькі дзясяткаў крытых грузавікоў накіраваліся ў Печы.
Чытач ex-press.by даслаў відэазапіс, на якім зафіксаваны праезд калоны з некалькіх дзясяткаў вайсковых грузавікоў «Урал» з чорнымі рэгістрацыйнымі нумарамі і індэксам «RUS».
Крытыя машыны з прычэпамі па вуліцы Вайнрубаў заехалі ў лес непадалёк ад 72-га Аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных сіл РБ.
Калону суправаджалі машыны беларускай ДАІ.
Як раней паведамляў сайт Charter97.org, у Беларусь першыя падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй вайсковай акругі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі пачалі прыбываць яшчэ 23 ліпеня.
Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.
8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».