Ларыса Шчыракова прыйшла на суд з пятлёй на шыі
- 4.08.2017, 16:54
Журналістку да будынка суда вышлі падтрымаць дзясяткі чалавек.
Сёння ў судзе Гомельскага раёна разглядаюць справу журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ: «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», паведамляе belsat.eu.
На Шчыракову склалі пратакол за відэасюжэт пра намер уладаў знесці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомелі, што выклікала абурэнне мясцовых жыхароў. Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканала «Белсат».
Суд пачаўся а 16.00. Да будынку суду падтрымаць журналістку сабраліся дзясяткі чалавек, у тым ліку Віктар Рубцоў, мясцовыя актывісты апазіцыі і гомельскія відэаблогеры.
Сёлета гэта ўжо пятая адміністрацыйная справа супраць незалежнай журналісткі. Усяго яе аштрафавалі на 2576 рублёў.