Мінадукацыі: Шматдзетныя і рэлігійныя сям'і - адхіленне ад нормы
- 11.09.2017, 10:32
Чыноўнікі залічылі шматдзетныя і рэлігійныя сем'і ў разрад «сацыяльна небяспечных».
Шматдзетныя сем'і і сем'і вернікаў «характарызуюцца наяўнасцю некаторага адхілення ад нормаў, якое не дазваляе вызначыць іх як шчасныя».
Пра гэта гаворыцца ў метадычным дапаможніку «Праца з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-псіхалагічнай падтрымцы», апублікаваным на сайце Аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама, які ўваходзіць у сістэму Мінадукацыі.
Таксама да няшчасных аднесеныя няпоўныя, малазабяспечаныя, замешчаныя, у тым ліку прыёмныя, сем'і, а таксама сем'і перасяленцаў, уцекачоў, эмігрантаў, студэнтаў, сем'і з дзецьмі-інвалідамі, сям'і, дзе адзін або абодва бацькі - інваліды.
«Фактары рызыкі не абавязкова сведчаць аб адсутнасці камфортнага асяроддзя для дзіцяці. Наяўнасць названых фактараў толькі абумоўлівае неабходнасць пастаноўкі сям'і на ўлік, але калі яны суправаджаюцца міжасобаснымі канфліктамі і напругай унутрысямейных стасункаў, то такая сям'я перамяшчаецца ў катэгорыю праблемных сем'яў, а пры наяўнасці пэўных прычын - пераходзіць у катэгорыю сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы», - цытуе дапаможнік krynica.info.