BE RU EN

Уладзімір Навасяд: Камунальныя паслугі ў Беларусі будуць расці бясконца

  • 7.09.2017, 21:05

Цэны на камунальныя паслугі дыктуе дзяржава-манапаліст, прычым непразрыста.

З верасня ў Беларусі зноў даражэюць жыллёва-камунальныя паслугі. Былы «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў», які займаецца пытаннямі рэформаў у гэтай галіне, Уладзімір Навасяд прагназуе, што камунальныя паслугі будуць расці бясконца, паведамляе «Белсат».

Цэны дыктуе дзяржава-манапаліст, прычым непразрыста, тлумачыць ён.

Ды і само Міністэрства ЖКГ складаецца ўсяго з 58 чалавек, якія абыходзяцца дзяржаве ў 1 мільён 200 тысяч даляраў:

«А колькі каштуе ўся сфера - падлічыць немагчыма!», - кажа Навасяд.

Як працуе мафія ЖКГ? Чаму мы не праводзім рэформы ў гэтай сферы, як суседнія краіны? Чаму для пракурораў заўсёды будзе праца ў галіне ЖКГ? Пра гэта - глядзіце ў відэа.

Апошнія навіны