BE RU EN

ААН заклікала краіны прыняць 227 тысяч уцекачоў

  • 13.01.2018, 10:28

Пра гатоўнасць прыняць у сябе шукальнікаў прытулку паведамілі толькі некалькі дзяржаў.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў заклікала краіны актывізаваць прыём мігрантаў. Пра гэта ў пятніцу, 12 студзеня, паведамляе Цэнтр навін ААН.

«На сённяшні дзень у трэція краіны неабходна перасяліць 277 тысяч уцекачоў, якія знайшлі часовы прытулак, у асноўным, у Грэцыі, Італіі, краінах Блізкага Усходу або Афрыцы. Пра гатоўнасць прыняць у сябе шукальнікаў прытулку паведамілі толькі некалькі дзяржаў», - гаворыцца ў дакладзе ААН.

Адзначаецца, што ва Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў паступілі прапановы ад краін-донараў на перасяленне ў 2018 і 2019 гадах 13 тысяч чалавек.

Апошнія навіны