BE RU EN

Яўген Афнагель: Прапануем уладам разам адсвяткаваць 100-годдзе БНР

  • 23.01.2018, 13:56

Юбілей незалежнасці - гэта свята для ўсіх грамадзян Беларусі.

22 студзеня на пасяджэнні аргкамітэта для святкавання 100-годдзя БНР была прынятая пастанова звярнуцца ў дзяржаўныя ўстановы з прапановай удзельнічаць ва ўрачыстых імпрэзах.

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

- З улікам выключнай важнасці юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі для сучаснай беларускай дзяржаўнасці аргкамітэт прапаноўвае старшыні Менгарвыканкама Андрэю Шорцу і ягоным намеснікам асабіста прыняць заяву аб правядзенні акцыі 25 сакавіка.

Мы прапануем, каб у Менгарвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія, на якой Андрэй Шорац з чыноўнікамі асабіста б прынялі ад кіраўнікоў аргкамітэта для святкавання 100-годдзя БНР заяўку на правядзенне акцыі.

Акрамя таго, запланаваны візіты ў дзяржаўныя ўстановы, у шэраг міністэрстваў і афіцыйныя СМІ. Мы прапануем уладам правесці святочную акцыю, прысвечаную стагоддзю БНР, разам. Каб у ёй узяла ўдзел максімальная колькасць грамадзян краіны, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

Юбілей БНР - гэта агульнае свята, якое павіненна аб'яднаць усіх патрыётаў Беларусі.

Нагадаем, што запланаваная 25 сакавіка святочная акцыя ў Менску пачнецца а 14:00 на плошчы Якуба Коласа.

Аператыўную інфармацыю аб падрыхтоўцы святкавання 100-годдзя БНР можна атрымаць на паблік аргкамітэту ў сацсетках:

«Аднакласнікі»

vk.com

facebook.com

t.me

Апошнія навіны