BE RU EN

Дзіўная заява Пасольства ЗША ў Менску

  • 30.01.2018, 15:13

Нягледзячы на блакаванне Charter97.org, амбасада ЗША заявіла аб намеры дамагацца скасавання санкцый супраць уладаў Беларусі.

ЗША зацікаўленыя ў тым, каб санкцыі ў дачыненні да асобных прадпрыемстваў Беларусі, былі скасаваныя цалкам. Пра гэта падчас сустрэчы з беларускімі журналістамі заявіў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі, паведамляе «Еўрарадыё».

«Падчас усіх сустрэч з прадстаўнікамі ўсіх узроўняў беларускай улады я кажу пра тое, што наш інтарэс у тым, каб гэтыя санкцыі былі цалкам скасаваныя. Але пакуль мы знаходзімся не ў такіх добрых дачыненнях. Мы заўсёды адкрыта гаворым пра тое, якія крокі павінны быць зробленыя, каб скасаванне санкцый стала магчымым. Мы прадоўжым гэтыя абмеркаванні з нашымі беларускімі калегамі, і зробім усё для таго, каб прыйсці да таго стану, калі скасаванне санкцый стане магчымым».

Са слоў Роберта Райлі, такое скасаванне санкцый будзе мець выключна станоўчы вынік. Бо існаванне санкцый, хай і прыпыненых, прычыняе шкоду не толькі іміджу Беларусі, але і магчымым інвестыцыям у краіну.

Са слоў Часовага паверанага, чарговы разгляд існых у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў санкцый будзе ў красавіку. Кожныя паўгода іх пераглядаюць, і вось ужо два гады прыпыняюць іх дзеянне.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя аб тым, як абыйсці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Апошнія навіны