BE RU EN

Відэафакт: Мянчанка пасварылася з кантралёркай, у якой затым знік рэгістратар

  • 21.10.2018, 12:07

Жанчына праехала адзін прыпынак і не паспела скасаваць квіток.

Працяг гісторыі пра таямніча зніклы відэарэгістратар. Кароткі змест папярэдняй сэрыі: 10 кастрычніка ў Менску здарыўся канфлікт паміж пасажыркай тралейбуса №30 і кантралёркай, піша onliner.by.

Жанчына праехала адзін прыпынак і не паспела скасаваць квіток. Кантралёрка запатрабавала заплаціць штраф. Здарыўся канфлікт. На прыпынку жанчыны выйшлі і працягнулі валтузню. У выніку безбілетніца сунула ў руку кантралёрцы 20 рублёў і пайшла. Працаўніца «Мінсктрансу» праз некаторы час выявіла, што ў яе знік відэарэгістратар. Праз тыдзень з'явілася відэа канфлікту.

- На запісы відаць, як жанчыны штурхаліся, ужо апынуўшыся на прыпынку грамадскага транспарту, - распавядае Onliner.by афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва. - Калі пасажырка сышла, кантралёрка заўважыла адсутнасць відэарэгістратара на ейнай камізэльцы. Разважыла, што ён упаў падчас бойкі. Больш на прыпынку нікога, акрамя ўдзельнікаў канфлікту, не было. Жанчына адразу ж набрала 102.

У Ленінскім РУУС кажуць, што пасля прагляду відэа безбілетніцу абвясцілі ў вышук. Распачатая справа паводле ч.1 арт.205 КК РБ (Крадзеж).

Апошнія навіны