Памёр першы трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі ў баскетболе
- 8.10.2018, 21:01
Міхаіл Біцан памёр на 75-м годзе жыцця.
У мінулую суботу ад шырокага інфаркту на 75-м годзе жыцця памёр першы галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі ў баскетболе Міхаіл Біцан.
Смерць падсцерагла Міхаіла Біцана ў яго на лецішчы, паведаміў tut.by пляменнік настаўніка Андрэй Біцан.
Міхаіл Біцан увайшоў у гісторыю суверэннага баскетбола як першы галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі, якая ўдзельнічала ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату Еўропы-1993 годзе, а ўзначалены ім «Гарызонт» здабываў золата ў трох стартавых чэмпіянатах краіны.
Ён абарваў кар'еру, што паспяхова складвалася ў вядучым беларускім клубе, калі зразумеў, што супраць яго задумалі несумленныя гульні. Вярнуўся да таго, з чаго пачынаў - трэніраваць дзетак.