BE RU EN

Еўрадэпутат Эдуард Кукан: «Хартыя-97» - нязручны цвік для беларускіх уладаў

  • 2.11.2018, 16:42

Менск павінен выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.

Прамова дэпутата ад Славаччыны Эдуарда Кукана, вымаўленая напярэдадні галасавання аб рэзалюцыі «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак «Хартыі-97» на пленарнай сесіі Еўрапарламента 4 кастрычніка ў Страсбургу. Словы еўрадэпутата прыводзіць грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч:

«Калі нам наканавана стаць цвікамі ў вечка труны тырана, то я хацеў бы быць такім цвіком», - гэта словы ўкраінскага кінарэжысёра, які знаходзіцца ў зняволенні ў Расеі, Алега Сянцова, але яны цалкам падыходзяць да працы «Хартыі-97» і незалежных журналістаў у Беларусі. Яны сталі нязручнымі цвікамі для палітычных кіроўных колаў.

ЕЗ першым зрабіў жэст добрай волі ў дачыненні да Беларусі ў 2016 годзе. Надышоў час, калі трэба цвёрда нагадаць беларускім уладам аб тым, што неабходна выконваць абяцанні аб прасоўванні ў галіне правоў чалавека. Пазітыўнымі зрухамі з беларускага боку было б зняцце блакавання «Хартыі-97», спыненне запалохванняў журналістаў з незалежных СМІ, рэальныя крокі для стварэння незалежнага медыяасяроддзя. Усё гэта з'яўляецца часткай міжнародных і рэгіянальных дакументаў аб правах чалавека, прынятых Беларуссю. Невыкананне гэтых абавязацельстваў павінна прывесці да рашучых дзеянняў з боку ЕЗ у дачыненні да Беларусі».

Нагадаем, 4 кастрычніка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак «Хартыі-97».

У рэзалюцыі абмяркоўваліся, галоўным чынам, нядаўнія скандальныя папраўкі ў беларускі закон аб СМІ, блакаванне сайта «Хартыя-97», ціск на журналістаў тэлеканала «Белсат» і «справа БелТА». Таксама згадваюцца палітвязні, а таксама асуджаныя лідары прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Апошнія навіны