BE RU EN

Затрыманы Яўген Афнагель

  • 5.12.2018, 14:03

Супраць каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» ўчыненая правакацыя.

Затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель.

Як паведаміў Charter97.org каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, Яўген Афнагель знаходзіцца ў Бараўлянскім РАУС Менскага раёна.

Як паведаміла Charter97.org жонка Яўгена Афнагеля Кацярына Людвіг, яны з мужам ездзілі на рынак будматэрыялаў у Калодзішчах пад Менскам.

А калі ехалі назад, набыўшы ўсё неабходнае, іх аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Пасля гэтага з засады выскачылі сілавікі, якія прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Яны сталі здымаць затрыманне на відэакамеру.

Пасля гэтай асобы, якія назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, селі ў аўтамабіль і загадалі ехаць у Бараўлянскі РАУС.

Там Яўгена Афнагеля затрымалі, яму ставяць у віну «крадзеж» набытых на будаўнічых рынках тавараў.

Са слоў Кацярыны Людвіг, у РАУС прывезлі прадпрымальніка, у якога яны набылі тавары.

Цяпер яго прымушаюць даваць паказанні супраць палітыка.

Яўген Афнагель назваў гэта правакацыяй з мэтай сфабрыкаваць крымінальную справу супраць яго.

Апошнія навіны