BE RU EN

Уладзімір Кацора: Незалежныя журналісты - смелыя людзі

  • 22.02.2018, 14:15

Блакаваннем «Хартыі-97» улада паказала значнасць альтэрнатыўных СМІ.

Пра гэта заявіў актывіст з Гомеля Уладзімір Кацора ў каментары пра блакаванне на тэрыторыі Беларусі сайта Charter97.org:

- Інфармацыйны рэсурс «Хартыя-97» - адзін з нямногіх сайтаў, якія працуюць на Беларусь і для Беларусі. Сайт дзейнічае супраць інтарэсаў уладаў, асобных яе носьбітаў, у першую чаргу - Лукашэнкі.

Відавочна, што блакаваннем улада адрэагавала на значнасць Charter97.org.

Мы бачым, што ўлада не толькі блакуе «Хартыю-97», але і пераследуе журналістаў іншых значных рэсурсаў, якія спрабуюць данесці да людзей праўдзівую інфармацыю. Сёння журналісты, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі СМІ і адкрыта кажуць аб тым, што адбываецца ў краіне - смелыя людзі.

На жаль, такое стаўленне з боку ўлады да незалежных сродках масавай інфармацыі - сутнасць таталітарнага рэжыму.

Не сакрэт, што фактычна сённяшняя ўлада ў Беларусі - прарасейская. Калі прааналізаваць дзяржаўныя СМІ, то таксама бачная іх прарасейская сутнасць. Напярэдадні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі гэтая дата абсалютна ніяк не асвятляецца. Можна сказаць, што гэтай значнай падзеі для афіцыйнай улады не існуе. «Савецкая Беларусь» сёння нічым не лепшая за расейскія тэлеканалы.

Усё проста: антыбеларускія ўлады змагаюцца з незалежнымі, прабеларускімі СМІ.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Апошнія навіны