Аксана Сцяпанава: «Хартыя» вядзе рэй!
- 25.02.2018, 21:20
Чытачка Charter97.org распавяла, як размешчаная на незалежным сайце навіна дапамагла развязаць праблему.
Чытачка сайта «Хартыя-97» Аксана Сцяпанава распавяла, як журналісты дзяржаўнага тэлеканала прыехалі здымаць рэпартаж пра дом, які застаўся без вады.
«Гэта пра нас. А пасля «Хартыі» прыехала ОНТ. Увечары ў навінах паказалі. Ну, людзі выказаліся. Уся любоў ў словах гучала! А што за кадрам засталося! Дык тое, што «Хартыя вядзе рэй»! і яны яе чытаюць», - напісала чытачка Аксана Сцяпанава на «Фэйсбуку».